Нядзеля, 06 Снежань 2015 18:49

Св. Мікалай адведаў Бараўляны

Аўтар Аліна Тамашэвіч

У нядзелю 6 снежня ў Бараўлянах адзначылі ўспамін святога Мікалая. Святкаванне распачалося святой Імшой. Пад час гаміліі прыйшоў святы Мікалай, які падарыў дзецям цукеркі і запрасіў да араторыя. У араторый ўдзельнікаў свята спаткалі анёлы, якія разам с сястрой Веранікай Огар FMA і ксяндзом Станіславам Краўчанка SDB правялі гульні і бансы.

Дзеці былі актыўнымі  і праяўлялі свае таленты ў розных гульнях, за што атрымалі дадатковыя падарункі. У выніку святы Мікалай адзначыў, што Езус вельмі любіць дзяцей, іх малітвы, добрыя ўчынкі і жадае, каб усе людзі былі прыгатаваные да Яго нараджэння. Сустрэча скончылася супольнай малітоўнай падзякай Пану Богу.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Лепей пераносьце ўсялякае зло і непрыемнасці гэтага свету, чым сумеснае жыццё і прабыванне з людзьмі, якія могуць стаць небяспекай збаўлення вашай душы.

Св. Ян Боско