Нядзеля, 06 Снежань 2015 18:41

У смаргонскім араторыі дзеці і моладзь сустрэліся са Святым Мікалаем

Аўтар

Моладзь прыйшла  ў араторый  вечарам 5 снежня, каб пабавіцца разам са Святым Мікалаем. Усё пачалося з Святой Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Працяг святкавання адбываўся ў араторыі.  Хлопцы і дзяўчаты на працягу ўсяго вечара актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях і конкурсах. Яны яшчэ лепш пазнаёміліся са Святым, каторы дапамог кожнаму  удзельніку вечара ўзяць пастанову  на адвэнт.

Дзеці, каб святкаваць разм са Святым Мікалаем прыйшлі на імшу, падчас якой кс. Аляксандр Пятровіч прыпомніў дзецям пра тое, што трэба берагчы любоў да кожнага чалавека. Трэба мець моцнае цярпенне і надзею на лепшае.

У хуткім часе ўсе апынуліся ў араторыі. Дзяцей сустрэлі цікавыя памошнікі Святога Мікалая, якія  дапамаглі дзецям больш даведацца пра Святога. Некаторыя ўпершыню пачулі, што гэты Святы быў біскупам і меў шмат грошаў, на якія купляў падарункі і дараваў іх паслухмянным дзецям.

Хлопчыкі і дзяўчынкі  прымалі ў свяце самы актыўны ўдзел: чыталі падрыхтаваныя вершы, удзельнічалі ў разнастайных  гульнях і  цікавых момантах, якія іх чакалі падчас гэтага свята.  Напрыканцы  кл. Юрый Пашкавец SDB у выглядзе Св. Мікалая прыгадаў дзецям цікавую гісторыю з жыцця гэтага Святога. Ён апавядаў як Святы дапамог дзяўчыне выйсці замуж і стаць шчаслівай, падкінуўшы её у акно мяшочак грошаў.

Свята скончылася малітвай і  прысмакамі, зробенымі бацькамі дзетак.

Напэўна кожны, святкуючы гэтае свята зразумеў, што чынячы дабро і дзелячыся з іншымі сваім дабрабытам, сваімі духоўнымі каштоўнасцямі становішся больш прыгожым перад Богам і ўзрастаеш у штодзённай святасці.

Думкі ксяндза Боско

Будзь радасным, але няхай гэтая радасць будзе шчырая, якая зыходзіць з усведамлення, вольнага ад граху. Нашаю апораю з’яўляюцца радасць, малітва і святая Камунія

Св. Ян Боско