Субота, 05 Снежань 2015 18:40

Другія Рэальныя Гульні прайшлі ў мінскім араторыі

Аўтар Яўген Бурко

У гэту суботу ў араторыі св. Яна Боско адбыліся другія Рэальныя Гульні. Як і ў мінулы раз, каманды разыгрывалі 10 ачкоў-боскаў, каб папоўніць свой рахунак. У першай гульне "Раверыно" перамогу ў чарговы раз артымалі Чырвоныя, далей у тактычнай гульне "Кенгуру" перамаглі Белыя.

Кожная перамога дапамагла зарабіць па 3 ачкі на свой кошт. Ў апошняй гульне "Чатыры базы", зрабіўшы вялікі зачын у самым пачатку, зноў атрымалі перамогу і 4 ачкі Чырвоныя! Тым самым яны зрабілі выніковы лік пасля двух этапаў - 17:3 на сваю карысць! 
Арганізатыры гульняў шчыра дзякуюць ўсім, хто прышоў, за добра праведзены час і сяброўскую атмасферу! Трэція Рэальныя гульні адбудуцца ўжо ў новым годзе, таму чакаем усіх з новымі сіламі і добрым настроем! Да сустрэчы!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Трэба пакахаць крыж, які Езус паклаў нам на плечы.

Св. Ян Боско