Аўторак, 22 Снежань 2015 18:15

Дабрачынная акцыя “Ад сэрца да сэрца” адбылася ў дзятлаўскім араторыі

Аўтар

Год  Міласэрнасці, які аб’яўлены ў Каталіцкім Касцёле, распачаўся ў дзятлаўскай парафіі, а дакладней, у араторыі імя благаславёных мучанікаў з Познані з дабрачыннай акцыі “Ад сэрца да сэрца”. На працягу двух тыдняў дзеці і моладзь араторыя рыхтавалі віншавальныя паштоўкі, каб на атрыманыя сродкі набыць падарункі для дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку.

22 снежня валанцёры араторыя імя блл. мучанікаў з Познані ў г. Дзятлава, на чале з кс. Здзіславам Пікула SDB, наведалі дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Падчас наведвання кожнай з устаноў, пасля  малітвы пробашч парафіі падзяліўся з сабранымі аплаткай, павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам Божага нараджэння і пажадаў Божага благаслаўлення. Напрыканцы ўсе дзеткі атрымалі салодкія падарункі.

Дзеці і моладзь дзятлаўскага араторыя выказваюць шчырыя словы падзякі ўсім парафіянам нашай святыні, хто прыняў актыўны ўдзел у акцыі. Няхай добры Бог аддзячыць кожнага з Вас за вашае чулае сэрца.

  Алена Баклага

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

У цяжкасцях і ў змаганні ніколі не забывай, што маем вялікую ўзнагароду прыгатаваную для нас у небе

Св. Ян Боско