Чацвер, 24 Снежань 2015 18:13

Моладзь дзятлаўскага араторыя прадставіла калядны спектакль

Аўтар Алена Баклага

24 снежня – таямнічая і ўрачыстая ноч, ноч якую чакае кожны хрысціянін. Усе збіраюцца за святочным вігілійным сталом, дзеляцца аплаткам, спяваюць калядныя спевы пасля чаго ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл на святую Імшу-Пастэрку.  Пастэрка ў дзятлаўскай святыні распачалася ад тэатральнай мініяцюры, якую падрыхтавала старэйшая моладзь і якая дазволіла кожнаму з прысутных увайсці ў святочную атмасферу Божага Нараджэння.

Праз момант пад гук калядных спеваў распачалася святя Імша. У гаміліі сабраным вернікам у касцёле была прыбліжана таямніца Божага Аб’яўлення а таксама святар заахвочваў прысутных на Эўхарыстыі несці гэтую святочную навіну ў сваё хатняе асяроддзе.

Пасля Пастэркі ўсім парафіянам быў прапанаваны спектакль, падрыхтаваны дзецьмі і моладдзю араторыя імя блл. мучанікаў з Познані ў г. Дзятлава.   Моладзь паказала ў спектаклі як Божае Нараджэнне перажывалі жывёлы прысутныя ў Бэтлеемскім хляве, а таксама, што ў нашым жыцці галоўным Валадаром з’яўляецца Езус, які прынізіўшы сябе прыйшоў на гэты свет каб адкупіць кожнага з нас.

Дзятлаўчане, прысутныя ў гэтую ноч у касцёле адчулі сябе як у сапраўдным Бэтлеем – горадзе ў якім нарадзіўся Збаўца.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Жывіце ў вялікай радасці, толькі не грашыце

Св. Ян Боско