Нядзеля, 27 Снежань 2015 18:08

Разважанне над святам Божага Нараджэння прайшло ў Бараўлянскім араторыі

Аўтар

Станем у кола і вясёла

Будзем “Глёрыя” спяваць:

Бо Жаданы ёсць спасланы,

Каб збаўленне свету даць.

У нядзелю, 27 снежня, ў Бараўлянах адбылося разважанне на тэму свята Божага Нараджэння. А распачалося ўсё са Святой Імшы, на якой кс.Казімір Шыдэлка SDB, казаў аб тым, як гэта цудоўна мець бацьку і маці. Далей адбыўся канцэрт у араторыі. Падчас якога тэатральны гурток разам з парафіальным хорам, моладдзю і музычнай школай “Гармонія”, паспрабавалі падзяліцца з гледачамі радасцю з таго як яны перажываюць свята Нараджэння Збаўцы, думкі аб тым, чаму Езус Хрыстус нарадзіўся дзве тысячы год таму, а не сёння і не ў камфартабельнай палаце шпіталю або гасцінніцы люкс.

Як бы зрэагавала сучаснае грамадства на нараджэнне Бога Сына. Ці адрознівалася б наша рэакцыя ад тагачаснай? А калі б Ён нарадзіўся цяпер, ці шмат людзей паверыла б, што Ён Сын Божы? Бог нас любіць і сёння, як тады, трэба толькі зрабіць крок да Яго і адчуць Яго палаючую любоў.

Ён нарадзіўся ў стайні, каб прыцягнуць да Сябе бедных, каб паказаць, што Ён заўсёды з намі, нават калі мы не адчуваем Яго прысутнасці. І каб адчуць тое,што Езус нараджаеццца ў нас кожны год трэба мець гарачае сэрца і кожны раз разважаць пра гэты цуд па-новаму.

Канцэрт скончыўся традыцыйным слоўкам і салодкім сталом.

Аліна Тамашэвіч

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.

Св. Ян Боско