Нядзеля, 10 Май 2020 19:37

Пасланне Сусветнага каардынатара на 144-ую гадавіну з дня заснавання Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў.

Аўтар

 Паважаныя Салезіяне Супрацоўнікі, Салезіянкі Супрацоўніцы, дэлегаты FMA і SDB,

 

Сёння Аб’яднанне салезіянаў супрацоўнікаў адзначае 144 гады з дня свайго заснавання 9 мая 1876 года.

У прадмове да Праекта Апостальскага Жыцця чытаем:

«З самага пачатку ксёндз Боско думаў пра арганізацыю «памочнікаў» у сваёй працы. Ён запрасіў свецкіх, мужчын і жанчын, і прадстаўнікоў дыяцэзіяльнага духавенства, каб "супрацоўнічаць" у яго місіі збаўлення моладзі, асабліва бедных і пакінутых. У 1876 годзе ён дакладна вызначыў іх жыццёвы праект у «Рэгламенце для салезіянаў супрацоўнікаў», які  ён сам напісаў і якія пасля былі зацвёрджаны Касцёлам. Сёння салезіяне супрацоўнікі і салезіянкі супрацоўніцы вядуць сваю дзейнасць і распаўсюджваюцца па ўсім свеце.”

Наш айцец ксёндз Боско думаў пра нас як пра Салезіянаў, якія маглі б выконваць сваю місію збаўлення моладзі па-за межамі салезіянскай дзейнасці ў сэкулярным свеце ў адпаведнасці з уласнымі ўмовамі жыцця.

Ужо 144 гады мы прадстаўляем "Касцёл, які выходзіць насустрач іншым", да чаго сёння безупынна заклікае Папа Францішак.

Кожная гадавіна – гэта час узгадаць у памяці доўгі шлях, пройдзены за гэтыя амаль паўтара стагоддзя.

За гэтыя гады Аб’яднанне змянілася, таму што эпохі, праз якія яно прайшло, былі розныя.

Падзеяй, якая пазначыла новую эру для нашага Аб’яднання, стала скліканне ІІ Ватыканскага Сабору, які падкрэсліў важнасць ролі служэння свецкіх людзей у жыцці Касцёла.

У наступныя гады распачаўся працэс абнаўлення, які ў 1986 г. прывёў да зацвярджэння Праекта апостальскага жыцця (ПАЖ). Гэты дакумент надзейна звязвае Аб’яднанне з першапачатковымі ідэямі ксяндза Боско і падштурхоўвае насустрач выклікам тагачаснага грамадства. 

Мы павялічыліся ў колькасці і прысутнасці па ўсім свеце, але не менш важна і тое, што ўзрастае свядомасць нашага паклікання як адказных свецкіх людзей у Касцёле, здольных ажыццяўляць значную пастырскую дзейнасць.

З 90-х гадоў свет імкліва змяняецца ў палітыцы, у сацыяльнай сферы, з новымі тэхналогіямі, навуковымі даследаваннямі і таму салезіяне супрацоўнікі не могуць адставаць. Адчуваецца неабходнасць у вывучэнні новых правілаў, якія змогуць  прадставіць тую методыку, якая дазваляе спрытна адаптавацца да эпахальных зменаў.

У 2013 годзе ПАЖ Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў быў канчаткова зацверджаны, і гэта падзея прыносіць с сабою два важныя новаўвядзенні, якія характарызуюць наша Аб’яднанне ў гэтым стагоддзі.

Першае: мы ўжо не салезіянскія супрацоўнікі, але “салезіяне супрацоўнікі”. Гэта не проста лексічнае змяненне, а перш за ўсё змяненне сутнасці, якое падкрэслівае асаблівасць паклікання быць салезіянамі.

Другое: гэта "праект жыцця", не набор нормаў, а інструкцыя для захавання усяго Аб’яднання ў межах, якія абазначыў ксёндз Боско 144 гады таму, прапаноўваючы салезіянам супрацоўнікам арыенцір, у якім заўсёды можна знайсці новую крыніцу жыцця і салезіянскай місіі.

Гледзячы на сённяшні дзень, мы адзначаем сваю гадавіну ў асаблівы момант, які перажывае ўвесь свет.

Мы знаходзімся сярод пандэміі каронавіруса, якая моцна ўплывае на наша асабістае, сямейнае жыццё і жыццё Аб’яднання.

Многія з нас працуюць з пункту гледжання як эканамічнай, так і  матэрыяльнай салідарнасці, клапоцячыся пра тых, хто мае патрэбу ў гэтыя цяжкія часы.

Як салезіяне, мы пакліканы даваць надзею ва ўсіх сітуацыях нашай рэчаіснасці.

Многія актывізаваліся, выкарыстоўваючы новыя камунікацыйныя тэхналогіі, каб падтрымліваць жывыя зносіны з яшчэ большай колькасцю салезіянаў супрацоўнікаў.

Давайце рэалізуем нашую салезіянскую крэатыўнасць, каб усімі магчымымі спосабамі звязацца з салезіянамі супрацоўнікамі ў нашых цэнтрах.

Погляд у будучыню пачынаецца ад моманту заканчэння  V Сусветнага Кангрэсу ў кастрычніку 2018 года, на якім мы вызначылі прыярытэтную задачу:

"Ісці разам з моладдзю да новага больш хрысціянскага і чалавечага грамадства, якое часта адзначаецца недахопам сэнсу жыцця,  чалавечай годнасці, сямейнымі крызісамі, сацыяльна-эканамічнымі сітуацыямі і новымі тэхналогіямі".

Пандэмія пройдзе, вернемся да паўсядзённага жыцця, і гэта задача будзе больш, чым калі-небудзь,  актуальнай для далейшых змяненняў, у якія трапіць сучаснае грамадства ў выніку гэтай надзвычайнай сітуацыі.

Але гэтыя выклікі будуць прадстаўляць магчымасці росту для кожнага з нас і для ўсяго Аб’яднання у той меры, у якой мы зможам працаваць разам.

Нам прыйдзецца дзяліцца вопытам, узмацняць свядомасць пра сусветнае вымярэнне Аб’яднання для ўзмацнення пачуцця прыналежнасці.

Пачуццё шырокага вымярэння ў глабальным маштабе прыносіць спакой і давер.

У гэты цяжкі момант мы адзначаем нашае 144 годдзе з гучным выкрыкам надзеі, просячы Марыю Успамогу хрысціянаў, Маці цяжкіх часоў, падтрымаць нас ва ўпэўненасці, што не пакіне нас без сваёй дапамогі.

Ідзем жа наперад з мужнасцю і пакорай, разам мы зможам гэта зрабіць.

Са святам!
Сусветны Каардынатар
Antonio Boccia (Антоніо Бочча)

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

У цяжкасцях і ў змаганні ніколі не забывай, што маем вялікую ўзнагароду прыгатаваную для нас у небе

Св. Ян Боско