Нядзеля, 12 Красавік 2020 09:40

Салезіяне Беларусі віншуюць са святам Пасхі!

Аўтар Кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Хрыстус уваскрос, каб чалавек знайшоў праўдзівае значэнне свайго існавання,

каб чалавек жыў паўнатой свайго жыцця: каб чалавек жыў з Бога і ў Богу.

 

ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! АЛЛЕЛЮЯ!

Дарагія сябры!

Урачыстасць Змёртвыхпаўстання –
гэта час перажывання найважнейшай праўды нашай веры.

Няхай Уваскрасенне Хрыста дапаможа кожнаму з нас
нанова адкрыць моц Божай Любові ў сваім жыцці,
стане для нас крыніцай сапраўднай радасці
і моцным фундаментам нашай надзеі.

З належнай павагай і малітвай салезіяне Беларусі

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найлепшай сярэдзінай для нас, каб стаць святымі, з’яўляецца тое, каб мы распазналі Божую волю ў волі нашых кіраўнікоў, ва ўсім, што нам наказваюць і ва ўсім, што здараецца ў нашым жыцці.

Св. Ян Боско