Серада, 01 Красавік 2020 14:51

Don Bosco Youth Fest у гэтым годзе пройдзе ў бамбасховішчы.

Аўтар

У гэтым годзе Don Bosco Youth Fest адбудзецца ў адным з бамбасховішчаў Мінска і будзе доўжыцца тры тыдні. Аб гэтым арганізатары дамовіліся з адміністрацыяй Ленінскага раёна сталіцы. Ва ўмовах пандэміі такая прапанова стала адным з самых бяспечных і цікавых варыянтаў правядзення мерапрыемства. Бамбасховішча разлічана на 300 чалавек, на дадзены момант там праводзяцца працы па добраўпарадкаванню.

Перад пачаткам фэсту кожны ўдзельнік будзе павінен прайсці тэст на наяўнасць каранавірусу. Правядзенне мерапрыемства ў такім фармаце з’яўляецца добрай магчымасцю пабожна і карысна правесці перыяд карантыну.


У прамграме Don Bosco Youth Fest запланавана правядзенне рэкалекцый, карысныя майстар-класы, квэсты, настольныя гульні і шмат іншага. Па завяршэнні мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымае дыплом па АБЖ.


Раней паведамлялася, што Don Bosco Youth Fest у гэтым годзе адмяняецца, але дзякуючы 1 красавіка і вынаходлівасці салезіянаў мерапрыемства ўсё ж такі адбудзецца.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не веды робяць нас святымі , але дабрадзейнасць.

Св. Ян Боско