Серада, 01 Красавік 2020 10:59

Салезіяне заклікаюць падтрымаць медыкаў

Аўтар

Напэўна, кожны з нас у апошнія дні бачыў у інтэрнэце фотаздымкі лекараў з розных краін: стомленых, знясіленых, з глыбокімі адбіткамі ад абаронных касцюмаў на тварах. Урачы, медыкі, фельдчары, усе людзі, якія маюць дачыненне да медыцынскіх і эпідэміялагічных службаў, з’яўляюцца сапраўднымі героямі нашага часу. Яны ў першых шэрагах змагаюцца з пандэміяй, устаючы на абарону чалавечага жыцця.

Салезіяне Беларусі заклікаюць дзяцей і моладзь далучыцца да флэшмобу #адСЭРЦАдаСЭРЦА і выкладваць у сець пад гэтым хэштэгам фотаздымкі, малюнкі, любыя графічныя выявы, спевы, вершы, якія нясуць у сабе падзяку медыкам за іх ахвярную працу. Давайце праявім актыўную грамадзянскую пазіцыю і падтрымаем не толькі малітвай, а таксама і такім прыгожым жэстам тых людзей, якія зараз церпяць больш за ўсіх.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі мы хочам, каб нашы духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы былі ў парадку, мы павінны найперш клапаціцца пра тое, каб у парадку былі Божыя інтарэсы. Паклапоцімся пра духоўнае і маральнае дабро нашага бліжняга праз міласэрныя ўчынкі

Св. Ян Боско