Нядзеля, 22 Сакавік 2020 01:44

Паведамленне Рады Дэлегатуры для салезіянскіх супольнасцяў і араторыў

Аўтар

Вірус змяніў наш свет за вельмі кароткі час. Жыццё як быццам бы спыняецца альбо становіцца больш павольным. У розных краінах прымаюцца рашучыя меры, каб спыніць распаўсюджванне каронавіруса, у многіх сферах грамадскае жыццё становіцца іншым. Усё больш і больш мерапрыемстваў рознага характару адмяняецца, усё часцей і ў нашай краіне вядзецца дыскусія, як каронавірус паўплывае на працу і жыццё нашага грамадства.

У дадзеным кантэксце таксама і мы, адчуваючы адказнасць за здароўе дзяцей, моладзі, вернікаў, а асабліва старэйшага ўзросту, якія да нас прыходзяць, павінны адэкватна адрэагаваць на гэты выклік ва ўсіх нашых прысутнасцях: араторыях, моладзевых цэнтрах і парафіях.

Таму Рада Дэлегатуры пастанаўляе наступнае:

З ПАНЯДЗЕЛКА 23.03.2020г. ДЗЕЙНАСЦЬ САЛЕЗІЯНСКІХ АРАТОРЫЯЎ БУДЗЕ ЧАСОВА СПЫНЕНА. 
АДМЯНІЦЬ вясеннія канікулы для дзяцей у нашых араторыях
(30.03 – 04.04.2020 г.).
АДМЯНІЦЬ запланаванае ў Мінску на 28.03.2020 спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з нашых араторыяў “АРАТАРЫЯДА”, якое неабходна перанесці на іншую дату.
АДМЯНІЦЬ запланаваны на 15.05 – 17.05.2020 г. у Мінску
DON BOSCO YOUTH FEST.
АДМЯНІЦЬ запланаваныя масавыя мерапрыемствы ў араторыях.
ДАПАСАВАЦЬ функцыянаванне салезіянскіх прысутнасцяў (дом, араторый, парафія) да гігіенічных патрабаванняў, выданых дзяржаўнымі ўстановамі
ПРАДУМАЦЬ форму дальнейшай дзейнасці араторыяў і моладзевых цэнтраў пры дапамозе сродкаў масавай інфармацыі.

ДАДЗЕНАЯ РАСПАРАДЖЭННЕ ДЗЕЙНІЧАЕ ДА ЯГО АДМЕНЫ!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско