Аўторак, 17 Сакавік 2020 09:46

Разважанні аб добрай смерці прайшлі ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 14 па 15 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, прайшлі разважанні аб добрай смерці (РДС). Падчас рэкалекцый моладзь разважала над зайздрасцю.

У першы дзень кс. Алег Каралёў SDB падчас канферэнцыі дапамог прысутным глыбей паразважаць над тэмай РДСа. Святар адзначыў, што зайздрасць нараджаецца ў параўнанні. Першы дзень сустрэчы скончыўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. 

Падчас другога дня моладзь пры дапамозе с. Дар’і Еўтухоўскай FMA равзажала над словам Божым, а менавіта над сустрэчай Езуса з самаранкай. Таксама ўдзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць сам-насам паразважаць над дадзеным урыўкам з Евангелля. Скончыліся разважанні аб добрай смерці св. Імшой і сумесным абедам пасля яе.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско