Серада, 11 Сакавік 2020 22:08

Кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ пераабраны на пасаду Генеральнага настаяцеля салезіянаў

Аўтар Паводле infoans.org

 На 28-ай Генеральнай Капітуле салезіянаў на пасаду Генеральнага настаяцеля на 2020-2026 гады быў пераабраны ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ. Выбары адбыліся ў першым туры галасавання.

 Ксёндз Анхэль Фэрнандэс Арцімэ нарадзіўся 21 жніўня 1960 г. у Луанцо-Гозон Астурыя (Іспанія). Першыя законныя шлюбы склаў 3 верасня 1978 г., вечныя шлюбы - 17 чэрвеня 1984 г. у Сант'яга-дэ-Кампастэла.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 4 ліпеня 1987 г. у Леонэ. У 2000 годзе быў абраны інспектарам Леонскай Інспекторыі на шэсць гадоў. Належыў да камітэта, які падрыхтаваў 26-ю Генеральную Капітулу. У 2009 г. быў прызначаны інспектарам Паўднёвай Аргенціны

Генеральны настаяцель мае навуковую ступень доктара пастаральнай тэалогіі і ступень ліцэнцыята ў галіне філасофіі і педагогікі.

23 снежня 2013 года ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ быў прызначаны настаяцелем новай Інспекторыі ў Іспаніі, але не змог заняць гэтую пасаду, паколькі 25 сакавіка 2014 года на 27-ай Генеральнай Капітуле быў абраны Генеральным настаяцелем салезіянскай сям’і. 

Салезіянскую сям’ю нашай краіны на 28-ай Капітуле прадстаўляў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Інтэрв’ю са святаром, аб тым, як праходзіць і якія пытанні вырашае капітула, можна прачытаць на нашым сайце.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я хачу, каб усе служылі Пану з ахвотаю і святою радасцю, нават падчас цяжкасцяў і д’ябальскіх спакусаў.

Св. Ян Боско