Панядзелак, 24 Люты 2020 21:22

Фармацыйная сустрэча “Савіо-клуба” прайшла ў Мінску

Аўтар

 14-15 лютага ў мінскім араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля “Савіо-клуб” разам са сваімі аніматарамі і с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелі цудоўны час фармацыі і адпачынку.

 Сабраўшыся ўвечары 14 лютага на супольную вячэру, дзеці і падлеткі шчыра выказвалі сваю радасць ад таго, што яны разам. Само спатканне мела за мэту сплаціць дзяцей паміж сабою, а таксама пазнаёміць іх з дэвізам салезіянскай сям’і на гэты год: “Добры хрысціянін - сумленны грамадзянін”. Таму першы дзень сустрэчы быў накіраваны на раскрыццё першай часткі дэвізу, а менавіта значэння слоў “добры хрысціянін”. Праз актыўныя спартыўныя гульні і эстафеты члены “Савіо-клуба” раскрывалі часкі пазла, які тлумачыў, як гэта - быць хрысціянінам. Вечар працягнуўся супольнай малітвай у касцёле, дзе падчас адарацыі дзеці разважалі над прысутнасцю жывога Бога ў іх жыцці, вучыліся ў прастаце глядзець на Яго з любоўю, як Ён сам глядзіць на кожнага з нас. Таксама ўдзельнікі суполкі пісалі свае просьбы і падзякі, а напрыканцы ўзялі сябе пастанову, якая можа дапамагчы ім быць сапраўднымі рукамі Хрыста ў сённяшнім свеце, а гэта значыць быць добрымі хрысціянамі. 

Дзень завяршыўся традыцыйным слоўкам,  падрыхтаваным з ўдзелам бацькоў, якія загадзя зрабілі запіс сваіх галасоў, калі яны клічуць сваё дзіця. Праз гэта Ірына Петрусевіч ASC хацела падкрэсліць, што важна чуць голас тых, каго мы любім, але важна іх таксама бачыць, глядзець ім у вочы, сустракацца з імі. Так і з Богам, які нас вельмі любіць. Недастаткова толькі прыйсці ў касцёл на Імшу, але трэба знайсці месца, каб добра Яго бачыць і чуць Яго.


На наступны дзень  сустрэчы пасля зарадкі, малітвы і снедання ўсе дзеці прынялі ўдзел у падрыхтаваных стэндах, якія прадстаўлялі сабой розныя моманты жыцця, з якімі звычайна сустракаецца чалавек: дарога, транспарт і правілы руху; рознае смецце і адпаведныя кантэйнеры; снег і праца па яго прыбіранні; актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і добрых прапановах. Так дзеці змаглі паглядзець на ўсе прывычныя для іх рэчы з іншага боку, а пасля таксама пагутарыць на гэтую тэму паміж сабою.


Сустрэча скончылася супольным абедам і ўборкай араторыя, нашага супольнага дому.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Самае найлепшае, што можна зрабіць у гэтым свеце, — гэта прывесці згубленыя душы на шлях цнотаў, што вядзе да Бога.

Св. Ян Боско