Панядзелак, 24 Люты 2020 21:01

Сямейны карнавал прайшоў у мінскім араторыі

Аўтар

 23 лютага ў араторыі святога Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся карнавал для дзяцей і іх бацькоў. Пасля святой Імшы ўсе жадаючыя маглі далучыцца да марскога падарожжа разам з катом Матроскіным, якое арганізавалі аніматары разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA.

“Шлях да мары” - пад такім дэвізам усе дзеці і іх бацькі “плылі” ў пошуках шчасця. Адначасова яны дапамаглі Ною і выратавалі яго карабель, сустрэлі невядомых людзей на дзіўным востраве і нарэшце знайшлі доўгачаканы скарб. Але замест каштоўнасцяў у шкатулцы быў ліст ад дзядулі, які распавядаў аб сапраўдным шчасці. Тэкст ліста стаў слоўкам напрыканцы свята: “Шчасце не трэба шукаць далёка, за марамі і акіянамі, ці ў іншых краінах. Шчасце знаходзіцца побач з намі, злева і справа. Шчасце – гэта нашая сям’я, сябры і знаёмыя”. 

Святкаванне скончылася супольнай малітвай і салодкім пачастункам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.

Св. Ян Боско