Панядзелак, 24 Люты 2020 20:56

"Пакаленне 2.0": у Смаргоні прайшоў вясёлы вечар для вернікаў

Аўтар

 22 лютага ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся вечар пад назвай "Пакаленне 2.0", у якім прынялі ўдзел амаль 240 чалавек.

 Згодна з салезіянскай традыцыяй святкаванне распачалося са святой Імшы. 

Працяг праграмы адбыўся ў араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі. Падчас свята адбылося параўнанне новага і старога пакаленняў. Кожны меў магчымасць праявіць свае таленты. На працягу  праграмы ў удзельнікаў быў час, каб пасмяяцца і задумацца, патанчыць і паспяваць, а таксама адчуць сябе часткай адной вялікай салезіянскай сям’і. 

Напрыканцы праграмы ўдзельнікі вечара прынялі ўдзел у малітве. А падчас слоўка аніматары праз сцэнку паказалі, наколькі важны час, які мы часта літаральна губляем у тэлефоне і сацыяльных сетках. Аніматары падкрэслілі, што найбольшым скарбам для кожнага чалавека з’яўляюцца іх родныя і блізкія, іх выхавацелі, ксяндзы і сёстры. Таму кожнаму варта самастойна вырашыць, на што і як ён будзе траціць свой час.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Людзям хворым, якім наканавана цярпець ад пакутаў цялесных, дастаткова паслухмяна спаўняць указанні лекара і апекуноў, а таксама перажываць уласныя цярпенні ў супакоі і ў духу любові да Бога.

Св. Ян Боско