Панядзелак, 10 Люты 2020 22:39

У Смаргоні прайшла аратарыяда

Аўтар Марта Адахоўская, аніматар

8 лютага ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася аратарыяда - спартыўнае і інтэлектуальнае спаборніцтва для дзяцей і падлеткаў.

 Мерапрыемства пачалося з уступнага слова кс. Артура Ляшнеўскага SDB і вясёлага банса арганізатараў разам з дзецьмі. Далей удзельнікі мелі магчымасць праверыць свае сілы ў спартыўных і інтэлектуальных гульнях: настольным футболе, настольным тэнісе, шашках, дартсе, суперкубіку, інтэлектуальным конкурсе, спартакіядзе.

Напрыканцы ўсіх чакаў супольны пачастунак і ўзнагароджанне пераможцаў. Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, прадставяць смаргонскі араторый на аратарыядзе ў Мінску.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Смерць – для некаторых, хто мае супакойнае сумленне з’яўляеццп суцехай,  мейсцам, якое вядзе да дасканаласці, шчасця, Для таго хто  мае на душы грэх, наадварот, з’яўляецца найвялікшай мукай, тэрорам, цярпеннем, роспаччу

Св. Ян Боско