Пятніца, 24 Студзень 2020 21:23

У Смаргоні адбыўся канцэрт каляднай песні “Мой Бэтлеем”

Аўтар

18 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, упершыню абдыўся канцэрт калядных спеваў “Мой Бэтлеем”. 

Распачаўся канцэрт прывітальным словам ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB, а пасля ўдзельнікі змаглі прадставіць праз спеў калядак цудоўную гісторыю нараджэння Езуса Хрыста. 

Адкрыў канцэрт запрошаны з Гродна хор Contate Dominum пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча. Далей усе прысутныя змаглі паслухаць выступленні груп не толькі са Смаргоні, але і ўбачыць тэатралізаваны нумар моладзі з парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Бабаруйску пад кіраўніцтвам с. Марыі Емельянчык. Прыняла ўдзел у канцэрце і група “Боско-бэнд” з Мінска. Традыцыйна свае нумары прадставілі дзіцячы хор “Вясёлыя ноткі” пад кіраўніцтвам с. Веранікі Блізнюк FMA, дарослы парафіяльны хор пад кіраўніцтвам спадарыні Алесі Аксяёнак, суполка АДМА і інш.

Выступленні, якія адзначыла журы каляднага канцэрта, былі ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі. У гэтым годзе ганаровымі ўзнагародамі былі адзначаны група “Хлопакі”, Марк і Захар Спірыдовічы, група “Боско-бэнд” і дзіцячы хор “Вясёлыя ноткі”. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Пасля слоў падзякі і супольнага фотаздымка ўсе прысутныя былі запрошаны на пачастунак.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня.

Св. Ян Боско