Панядзелак, 20 Студзень 2020 18:21

У Смаргоні прайшоў “Снежны баль”

Аўтар Памочнік аніматара Віялета Андрушкевіч

19 студзеня ў араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, прайшоу “Снежны баль” для дзяцей, арганізаваны групай аніматараў пад кіраўніцтвам с. Юліі Клевец FMA і кс. Артура Ляшнеўскага SDB.

Святочная праграма распачалася св. Імшой, пасля якой дзеці і іх бацькі накіраваліся ў араторый, дзе для іх была падрыхтавана забаўляльная праграма. Удзельнікі мелі магчымасць адправіцца на “Снежны баль” разам з Каем і Гердай, патанчыць і пагуляць у зімовыя забавы з героямі мультфільмаў. Дзякуючы каманднаму духу і ўзаемадапамозе дзеці змаглі дапамагчы Снежнай каралеве знайсці дабрыню і любоў у глыбіні свайго сэрца.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не веды робяць нас святымі , але дабрадзейнасць.

Св. Ян Боско