Аўторак, 14 Студзень 2020 22:58

Штогадовы турнір па мікра-футболе “Кубак Дона Боско” прайшоў у Мінску ў дзявяты раз

Аўтар

У мінскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля 12 студзеня адбыўся чарговы штогадовы турнір па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”.

Сёлета спаборніцтвы, якія праводзіліся ў дзявяты раз, сабралі ў араторыі шэсць каманд: “Салезіяне”, “Савіо”, “Ветэраны Марока”, “Мірыэль”, “Землякі” і “Брыгада”. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе быў зменены фармат турніру. Раней ён доўжыўся некалькі тыдняў, у гэтым годзе – адзін дзень. 

Напачатку турніру ўдзельнікаў і заўзятараў прывітаў адказны за мінскі араторый ксёндз Алег Каралёў SDB. Святар распавёў, што для ксяндза Боско араторый з’яўляўся домам, храмам і месцам для гульні. Ксёндз Алег адзначыў, што падчас турніру на першы план вышла гульня, але не варта забываць, што ў араторый можна прыходзіць і па-за турнірам, каб добра правесці час, у тым ліку пагуляць у футбол.

У турнірнай сетцы каманды былі падзелены на дзве группы. Пасля групавога этапа іх чакалі чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал. Па выніках групавых баталій адразу ў паўфіналы трапілі ФК “Савіо” і “Брыгада”. Астатнія дзве пуцёўкі паміж сабой разыгрывалі “Салезіяне” з “Землякамі” і “Мірыэль” з “Ветэранамі Марока”. Па выніках гэтых гульняў склаліся наступныя пары паўфіналістаў: “Савіо” – “Землякі”, тут мацней аказаўся ФК “Савіо”, і “Брыгада” – “Мірыэль”, тут пераможцам стала “Брыгада”. У гульні за бронзу перамогу атрымалі “Землякі”, а ў фінале з лікам 4-1 “Савіо” саступіў “Брыгадзе”. Віншуем пераможцаў і прызёраў і жадаем поспехаў таксама і па-за межамі спартыўнай пляцоўкі.

У наступным годзе адбудзецца дзясяты “Кубак Дона Боско”, і мы ўжо зараз заклікаем усіх жадаючых рыхтавацца да яго.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе нашы здольнасці і намеры, уся наша праца і цярпенні, усе намаганні будуць мець сэнс толькі тады, калі мы будзем рабіць гэта на хвалу Бога

Св. Ян Боско