Аўторак, 14 Студзень 2020 09:35

Сустрэча групы “Пошук: моладзь для моладзі” прайшла ў Мінску

Аўтар

З 10 па 11 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылася сустрэча групы “Пошук: моладзь для моладзі” для вучняў 10-11 класаў і студэнтаў.

 У сустрэчы пад назвай “Дай?!” прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты з Бараўлянаў і Смаргоні. Разам з ксяндзамі салезіянамі і сёстрамі салезіянкамі маладыя людзі разважалі над неабходнасцю служэння іншым ў сучасным свеце.


Падчас сустрэчы было шмат важных момантаў: канферэнцыі, разважанні над словам Божым, асабістыя разважанні, кінавечар і шмат іншага. Адметнай рысай сустрэчы было наведванне хрысціянскага сацыяльнага цэнтра, дзе маладыя людзі мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў служэнні дзецям. Таксама быў час для апостальства, калі юнакі і дзяўчаты спрабавалі сябе ў дапамозе людзям, якія мелі патрэбу.


Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі сабраліся разам і падзяліліся сваімі думкамі, а таксама выказалі падзяку арганізатарам.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся заўсёды ажыцяўляць свае словы ў практыцы, якімі павучаеш іншых.

Св. Ян Боско