Пятніца, 27 Снежань 2019 08:44

Калядная стаенка ў Бараўлянах 2019

Аўтар

Традыцыя ставіць калядныя стаенкі сваімі каранямі паходзіць з першых вякоў хрысціянства. Са старадаўніх часоў людзі імкнуліся прадставіць момант нараджэння Езуса. За шмат стагоддзяў было прыдумана шмат розных калядных стаенак: механічных, статычных, жывых. Але кожная стаенка мае толькі адну мэту - наблізіць да людзей таямніцу ўцелаўлення Бога.

Сёння мы маем магчымасць падзяліцца з вамі відэааглядам каляднай стаенкі ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, якую падрыхтаваў мясцовы пробашч ксёндз Казімір Шыдэлко SDB разам са сваімі парафіянамі.

Медыя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы.

Св. Ян Боско