Аўторак, 17 Снежань 2019 20:46

Салезіянская сям'я Беларусі сабралася на аплаткавую сустрэчу

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Вечарам 16 снежня салезіянская сям’я Беларусі сабралася на аплаткавую сустрэчу ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. У гэтым годзе ў Смаргонь прыбылі прадстаўнікі чатырох галін салезіянскай сям’і: святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA (Асацыацыя Марыі Успамогі Хрысціянаў), а таксама бацькі святароў і сясцёр.

Уступнае слова на распачацце сустрэчы ўзяў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Святар адзначыў, што яму вельмі прыемна бачыць на сустрэчы такую вялікую колькасць людзей, аб’яднаных супольнай салезіянскай справай. Ксёндз Віктар выказаў прысутным самыя сардэчныя віншаванні з нагоды надыходзячых святаў, а таксама перадаў словы прывітання ад біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, які не змог прысутнічаць на сустрэчы з-за пастырскіх абавязкаў. Пасля прывітаў сабраных дырэктар салезіянскай супольнасці ў Смаргоні ксёндз Алег Жураўскі SDB.

Пасля слоў прывітання адбылася супольная малітва і быў зачытаны ўрывак з Евангелля, які распавядае пра нараджэнне Збавіцеля. Потым сабраныя атрымалі асвечаныя аплаткі і пачалі выказваць адзін аднаму асабістыя віншаванні і пажаданні на надыходзячы Новы год.
Завяршылася сустрэча традыцыйным вігілійным сталом.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.

Св. Ян Боско