Пятніца, 13 Снежань 2019 11:15

У Бараўлянах адзначылі ўспамін святога Мікалая

Аўтар Салезiянскi анiматар Алiна Тамашэвiч

8 снежня ў бараўлянскім араторыі святога Дамініка Савіо, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii Марыi Успамогi Хрысцiянаў, адзначылі ўспамін святога Мікалая.

Пасля святой Імшы ў араторыі парафіянам была прадстаўлена сцэнка пра святога Мікалая, мэтай якой было паказаць, як святыя могуць дзейнічаць у жыцці чалавека. Падчас дзеяння акторы iмкнулiся падкрэслiць добразычлівасць св. Мiкалая, яго ўвагу да бедных і патрабуючых, а таксама яго чулае і адкрытае сэрца. Пасля сцэнкi ўсе прысутныя мелі магчымасць распавесці святому Мікалаю падрыхтаваныя вершы, песні і малітвы i атрымаць салодкі падарунак.

Свята скончылася традыцыйным слоўкам, супольнай малітвай і агульным фотаздымкам.

Думкі ксяндза Боско

Шчыра маліцеся праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і будзеце заўсёды радаснымі, вельмі радаснымі.

Св. Ян Боско