Серада, 11 Снежань 2019 23:21

У Мiнску адзначылi дзень нараджэння парафii i араторыя

Аўтар

9 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мiнская парафія св. Яна Хрысціцеля, якая знаходзiцца ў мiкрараёне Серабранка, мела патройнае свята.

На ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Алег Каралёў SDB, прысутныя вернікі з’ядналіся ў малітве ў інтэнцыі ўсёй парафіі, духавенства і аніматараў. Гэты дзень лічыцца днём заснавання парафіі, адначасова гэта і дзень нараджэння араторыя.

Падчас казання кс. Алег падкрэсліў важнасць прыкладу Марыі ў жыцці кожнага. Святар заахвоціў усіх па прыкладу Марыi, якая прыняла Божае Слова і згадзілася з Божай воляй, быць адкрытымі да цяжкасцяў, якія сустракаюцца ў жыцці і служаць да нараджэння чагосьці новага, адноўленага. “Марыі трэба было перажыць пакуты пад Крыжам, каб сустрэць Уваскрослага Сына”, – дадаў кс. Алег.

Пасля казання кандыдаты ў аніматары і аніматары аднавілі свае абяцанні, а адзiн малады чалавек упершыню склаў абяцанні аніматара.
Пасля святой Імшы вернікі накіраваліся на пляц каля касцёла, дзе перад фігурай Маці Божай урачыста аддалі сябе пад яе апеку і ахвяравалі ёй свае просьбы і падзякі.

Святкаванне працягнулася ў араторыі, дзе ўсіх чакаў вялікі торт з нагоды дня нараджэння парафіі, дня нараджэння араторыя і прыняцця новага аніматара. Са словамі віншаванняў і шчырых пажаданняў звярнуўся да прысутных пробашч парафii кс. Аляксандр Мятліцкі SDB.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Гаворачы пра важныя справы, сказаць, што «ідуць па-малу», азначае тое самае, калі б мы сказалі, што ўсё дрэнна

Св. Ян Боско