Аўторак, 10 Снежань 2019 08:00

Свята св. Мiкалая адзначылi ў Смаргонi

Аўтар Аніматар Марта Адахоўская

8 снежня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii св. Мiхала Арханёла, прайшло традыцыйнае свята святога Мікалая для дзетак, арганізаванае групай аніматараў пад кіраўніцтвам с. Юліі Клявец FMA і кс. Артура Ляшнеўскага SDB.

Распачалося мерапрыемства са св. Імшы, пасля якой дзеці з бацькамі былі запрошаныя ў араторый, дзе іх чакала цікавая праграма. Усім удзельнікам свята, якіх было каля 100 чалавек, прапанавалi дапамагчы святому Мікалаю набыць сабе зімовую вопратку для суровага беларускага клімату. Таксама дзеці маглі ўбачыць герояў розных казак, мультфільмаў i весела правесці час, прымаючы ўдзел у гульнях і незвычайных бансах.

Напрыканцы свята ўсе удзельнікі атрымалі падарункі ад святога Мікалая.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Сцеражыце свае сэрцы і свае задумы.

Св. Ян Боско