Аўторак, 03 Снежань 2019 14:54

У Мінску прайшлі “Андрэйкі”

Аўтар

30 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яня Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылося свята " Андрэйкі" ва ўспамін св. Андрэя.

Праграма распачалася са св. Імшы. Падчас навукі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB падкрэсліў, што надыходзіць час Адвэнту і варта падрыхтаваць сваё сэрца да свята Божага Нараджэння.

Пасля малітоўнай часткі вечара настаў момант актыўнай праграмы і моладзь накіравалася ў араторый на працяг свята. Падчас вечара моладзь падзялілася на каманды, каб было зручней прымаць удзел у прапанаваных конкурсах.

Напрыканцы вечара усіх прысутных чакаў смачны пачастунак і дыскатэка.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « “Андрэйкi” адсвяткавалi ў Смаргонi

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско