Панядзелак, 02 Снежань 2019 14:34

У Бараўлянах два новых аніматара

Аўтар Святлана Радцэвіч

1 снежня ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося пасвячэнне новых кандыдатаў у аніматары і аніматараў.

Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Казімір Шыдэлко SDB, двое маладых людзей далучыліся да каманды аніматараў, а чацвёра маладых людзей склалі перад алтаром свае абяцанні ў якасці кандыдатаў у аніматары. Маладыя людзі рыхтаваліся на працягу пэўнага часу, мелі фармацыю, удзельнічалі ў розных салезіянскіх мерапрыемствах, асабліва дапамагалі ў дзіцячым араторыі. Таксама адбылося аднаўленне аніматарскіх абяцанняў.

Кс. Казімір ад імя ўсіх прысутных павіншаваў маладых людзей з такім прыгожым і адказным крокам у іх жыцці і пажадаў, каб словы абянняў, якія яны склалі, былі для іх падтрымкай у аніматарскім служэнні, а Марыя Успамога Хрысціянаў заўсёды апекавалася кожным з іх.

Пасля супольнай малiтвы дзеці разам з новымі кандыдатамі і аніматарамі сустрэліся ў араторыі, каб весела правесці разам час.

Думкі ксяндза Боско

Нагамі хадзіце па зямлі, а сэрцам жывіце ў небе

Св. Ян Боско