Нядзеля, 01 Снежань 2019 15:30

У Бараўлянах адсвяткавалi «Андрэйкі»

Аўтар

30 лістапада 2019 года ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло свята «Андрэйкі».

Святочная праграма распачалася святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання святар распавёў пра св. Андрэя.

Працягам стаў вясёлы вечар, які для моладзі падрыхтавалі аспіранты і салезіяне супрацоўнікі. Падчас праграмы дзве каманды спаборнічалі паміж сабой у спартыўных, музычных, тэатральных і іншых конкурсах, а таксама ў агульных забавах, танцах і латарэі.

Напрыканцы свята кожная каманда атрымала салодкія пачастункі, а таксама арганiзатары прапанавалi ўдзельнiкам адмысловую пастанову на Адвэнт.

Падчас традыцыйнага салезіянскага слоўка на добрую ноч кс. Віктар Гайдукевіч SDB пажадаў, каб радасць ад часу, праведзенага разам падчас "Андрэек", была прадчуваннем смака радаснага чакання Божага Нараджэння.

Думкі ксяндза Боско

Цярпенне ладзіць шмат рэчаў.

Св. Ян Боско