Чацвер, 28 Лістапад 2019 09:53

У Бараўлянах адбыўся канцэрт у гонар св. Цэцыліі

Аўтар

24 лістапада ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалася праграма святой Імшой, падчас якой пробашч парафіі ксёндз Казімір Шыдэлко SDB разважаў разам з дзецьмі і ўсімі прысутнымі аб тым, якім Езус Хрыстус з’яўляецца Валадаром. Падчас разважанняў дзеці маглі паспрабаваць сябе ў ролі кіраўнікоў каралеўства.

Пасля святой Імшы ўсе прысутныя вернікі перайшлі ў будынак араторыя, дзе адбыўся непасрэдна канцэрт.

Праводзіць канцэрт у гонар св. Цэцыліі свята стала традыцыяй для бараўлянскай парафіі. Таму нікога не здздівіла, што падчас праграмы былі прадстаўлены 16 нумароў, сярод якіх таксама былі творы на замежных мовах.

Удзел у канцэрце прынялі выхаванцы Моладзевага цэнтра культуры і мастацтваў імя св. Францішка Сальскага, які дзейнічае пры бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо. Дар’я Мароз і Сафія Верамейчык парадавалі гледачоў ігрой на фартэпіяна і гітары, Арына Габьева - спевам. Марыя Васілеўская выканала малітву маці Тэрэзы на італьянскай мове, а яе сястра Ксенія - спеў. Першы раз прымаў удзел у канцэрце Андрэй Захарэвіч, які падзяліўся сваім талентам ігры на гітары. Аляксандра Жураўлёва выканала твор на скрыпцы. Сям’я Клімовіч прадставіла гледачам спеў на польскай мове. Парафіяльны хор выканаў класычны твор “Паланэз Агінскага” і песню пра святога Яна Боско “У яснай хвале неба”. Песні праслаўлення і падзякі прагучалі ў выкананні сямейнага трыо Глеба, Стаса і Ліды, а таксама дзіцячага хору.

Свята атрымалася вельмі добрым і па-сямейнаму ўтульным.

Напрыканцы праграмы да прысутных звярнуўся з традыцыйным салезіянскім слоўкам ксёндз Казімір Шыдэлко SDB, які адзначыў, што свята ў гонар святой Цэцыліі з’яўляецца вельмі добрай традыцыяй, якую практыкуюць у шматлікіх парафіях. Таксама пробашч парафіі заахвоціў прысутных не баяцца раскрываць свае таленты, а смела дзяліцца з іншымі. Завяршылася слоўка супольнай малітвай.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Май пакору ў кожным дзеянні, калі гэта павінна служыць збаўленню душаў.

Св. Ян Боско