Чацвер, 28 Лістапад 2019 01:15

Свята ў гонар св. Цэцылii адбылося ў Мiнску

Аўтар

24 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі. У гэтым годзе ён праходзіў у нязвыклым для парафіянаў фармаце, таму што быў злучаны са святам Хрыста Валадара.

Усе жадаючыя мелі магчымасць праславіць Пана сваімі музычнымі талентамі. Распачаўся канцэрт выступленнем групы “Боско-бэнд”. У сваім спеве “Мегаполіс” удзельнiкi групы нагадалі нам, што сярод штодзённай мітусні нас заўсёды чакае сэрца Езуса.

Для некаторых музыкантаў удзел у канцэрце ўжо стаў добрай традыцыяй, а некаторыя выступалi ў першы раз, захапляючы слухачоў сваiмi талентамi.

Парафіяльны хор у гэтым годзе выканаў спевы на беларускай і лацінскай мовах.

“Хто спявае, той двойчы моліцца”. Гэтыя словы святога Аўгыстына ведаюць нават самыя малодшыя парафіяне, таму яны з вялікім задавальненнем праслаўлялі Пана Бога праз спевы і iгру на розных музычных інструментах. Вельмі велічна прагучаў спеў Salve Regina у выкананні дзіцячага хора.

Завяршылі канцэрт салезіянскія аніматары спевам “Гэта ўсё”.
Асаблівасцю свята стаў конкурс тартоў, прысвечанны ўрачыстасці Хрыста Валадара. Усе жадаючыя мелі магчымасць прынесці свае тарты. Пераможцаў выбірала незалежнае парафіяльнае журы.

Напрыканцы свята кс. Алег Каралёў SDB сказаў традыцыйнае салезіянскае слоўка, у якім падкрэсліў, што важна дзяліцца сваім сэрцам, важна умець прымаць, даваць і дзякаваць.

Пасля малітвы ўсіх прысутных чакаў салодкі стол.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Бог Айцец ведае, чаго мы патрабуем, ведае яшчэ да таго, як папросім Яго. Варта прасіць, каб атрымаць больш, і не абавязкова для сябе.

Св. Ян Боско