Серада, 27 Лістапад 2019 12:58

У вёсцы Дварэц салезiяне памалiлiся за памерлых бацькоў сваiх сабратоў

Аўтар
26 лістапада салезіяне сабраліся ў вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёна на святой Імшы, каб памаліцца за памерлых бацькоў сваіх сабратоў. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які прыехаў у Дварэц, каб памаліцца разам са сваімі сабратамі.
Месца правядзення малітоўнай сустрэчы было выбрана невыпадкова. Менавіта Дварэц быў адным з першых месцаў у Беларусі, дзе распачалі сваю працу салезіяне. Пасля святой Імшы святары наведалі могілкі, дзе памаліліся і ўшанавалі памяць продкаў. Для салезіянаў такія сустрэчы з’яўляюцца традыцыйнымі, яны прымеркаваныя да дня смерці маці ксяндза Боско слугі Божай Маргарыты Ок’ена.

Думкі ксяндза Боско

Сцеражыце свае сэрцы і свае задумы.

Св. Ян Боско