Нядзеля, 10 Лістапад 2019 23:18

Восеньскія вакацыі з Богам прайшлi ў Мiнску

Аўтар

У араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы “Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!”.

Варта адзначыць, што лагер быў падзелены на дзве часткi: днём адбываўся лагер для дзяцей, а ўвечары была арганізавана праграма для падлеткаў.

На працягу 5 дзён дзеці з дапамогай с. Дар’і Еўтухоўскай FMA, кс. Алега Каралёва SDB і аніматараў разважалі над дзяцінствам св. Яна Боско. Удзельнікі вакацый вучыліся быць добрымі апосталамі сярод сваіх сяброў і ў сям’і, берагчы і развіваць свае таленты, разважалі над тым, што такое беднасць і шчодрасць і даведаліся шмат новага і цікавага.

Цэнтральным момантам кожнага дня з’яўлялася святая Імша.
Традыцыйна ў дзень успаміну усіх памерлых, 2 лiстапада, дзеці разам з арганiзатарамi вакацый выехалі на могілкі, каб там памаліцца за душы сваiх родных, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

У апошні дзень удзельнікаў лагера чакаў салодкі стол, падчас якога ўсе прысутныя маглі паразмаўляць, падзяліцца ўражаннямі, а таксама падзякаваць адзін аднаму за праведзены разам цудоўны час.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Калі чыніш дабро ці змагаешся са спакусамі, даверся Марыі, каб быць гатовым на прыніжэнне, патаптанне чалавечай годнасці і, таксама, на цярпенне

Св. Ян Боско