Серада, 30 Кастрычнік 2019 12:30

Сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі прайшла ў Гудагаi

Аўтар

26-27 кастрычніка у вёсцы Гудагай Гродзенскай вобласцi адбылася пятая сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў.

Пад духоўным кіраўніцтвам ксяндза дэлегата Вікатара Гайдукевіча SDB і ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB сабраныя дзяліліся словам, разважаннем i радасцю адзін з адным.

Праграма сустрэчы была падрыхтавана такім чынам, каб супрацоўнікі маглі адпачыць пасля напружанага працоўнага тыдня і радзяліць супольны час з радасцю ў цікавых гульнях і заданнях. Аднак у вёсцы Гудагай знаходзiцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай, што заклікала да яднання таксама і ў малітве. Падчас ружанца па ваколіцах касцёла, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта, а таксама Святой Імшы ўдзельнікі сустрэчы маглі падсілкавацца духоўна.

Салезіяне супрацоўнікі складаюць падзяку духоўным кіраўнікам за праведзены час, малітоўную падтрымку і асабліва за адкрытыя сэрцы, а таксама арганізатарам сустрэчы, якiя дапамаглi зрабiць яе насычанай i плённай.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Акрамя Езуса не маем лепшай апоры на гэтым свеце і, таксама, не маем лепшага суцяшэння, чым поўны давер Той, якая раздае нам Яго ласкі

Св. Ян Боско