Серада, 23 Кастрычнік 2019 23:49

Агульнабеларуская фармацыя аніматараў прайшла ў Смаргонi

Аўтар Вольга Клімянюк, салезіянскі аніматар

19-20 кастрычніка 2019 года ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла прайшла агульнабеларуская сустрэча аніматараў, на якую сабаралося амаль 30 чалавек.

Разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA i с. Юліяй Клявец FMA аніматары на працягу двух дзён разважалі над сваім духоўным жыццём і асістэнцыяй - выхаваўчай прысутнасцю ў араторыі.

Першы вечар сустрэчы пачаўся з агульнай малітвы. Смачная вячэра і актыўная гульня ў мясцовым цэнтральным парку задалі тэмп сустрэчы. Перад сном анiматары сустрэліся на размове з Панам падчас Адарацыі.

Спадзяёмся, што сустрэча прайшла эфектыўна для аніматараў i яны будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды ў жыцці.

Думкі ксяндза Боско

Жыццё з крыжам вядзе да Бога.

Св. Ян Боско