Пятніца, 18 Кастрычнік 2019 13:07

Свята восеньскіх імяніннікаў прайшло ў Мінску

Аўтар

13 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылося свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей.

Свята распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Алег Каралеў SDB. Падчас казання кс. Алег звярнуўся да дарослых і дзяцей, кажучы, што трэба не баяцца падаць і заўсёды мець сілы, каб ўстаць. Таксама святар падкрэсліў, што вельмі важна прымаць св. Камунію падчас Імшы.

Калі скончылася св. Імша, дзеці і бацькі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала непасрэдна святочная праграма.

Удзельнікі свята добра правялі час разам, прымаючы ўдзел у розных гульнях разам з героямі мультфільма пра Віні-Пуха.

Напрыканцы праграмы героі і ўдельнікі павіншавалі дзяцей, якія нарадзіліся восенню. Акрамя гэтага, кожны хлопчык і дзяўчынка атрымалі падарункі. Таксама напярэднані Дня маці ўдзельнікі павіншавалі сваіх матуль і падзякавалі ім за любоў і клопат.

Свята восеньскіх імяніннікаў скончылася малітвай і салодкім пачастункам.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско