Пятніца, 11 Кастрычнік 2019 23:17

У Турыне адбылася XXIX сустрэча членаў Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў

Аўтар Наталля Субко, старшыня ADMA у Смаргоні

6 кастрычніка 2019 года ў Турыне адбылася XXIX агульнаеўрапейская сустрэча членаў Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў, у якой прынялі ўдзел 12 прадстаўніц ADMA са Смаргоні.

“Сустракацца, каб дзяліцца ласкай” - пад такім дэвізам прайшла сустрэча членаў Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне. Усяго на сустрэчу прыбылi больш за 600 чалавек на чале з ксяндзом Анхелем Фярнандэсам Арцімэ SDB, Генеральным настаяцелем салезіянаў ксяндза Боско, cпадаром Рэната Валера, прэзідэнтам ADMA і духоўным кіраўніком сусветнай ADMA айцом П’ерлуіджы Камероні SDB.

Сустрэча была падрыхтавана членамі Рады ADMA, для беларускіх прадстаўнікоў – духоўным кіраўніком беларускай ADMA са Смаргоні с.Веранікай Блізнюк FMA пры дапамозе кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, кл. Юрыя Пашкаўца SDB, кл. Марка Найдзіча SDB і кл. Міхаiла Радзевіча SDB.

Сустрэча распачалася у тэатры араторыя на Вальдокко, дзе моладзь прадставіла мюзікл, у якiм распавядалася аб тым, як 150 год таму пачала сваё існаванне ADMA i аб ролі Марыі ў жыцці кс.Боско. Затым кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB пракаментыраваў свой ліст, напісаны спецыяльна да 150-годдзя заснавання Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў. “Давярай, давярайся, усміхайся”, - словы, якімі коратка апісаў харызму ADMA кс. Анхель. Акрамя таго, Генеральны настаяцель заахвоціў прысутных да распаўюджвання духу ADMA у месцах пражывання, працы, малітвы.

Пасля супольнага абеду ў Базыліцы Марыі Успамогі адбыўся ружанец з разважаннямі , а пасля Генеральны Настаяцель разам са шматлікімі святарамі цэлебраваў Эўхарыстыю, падчас якой шмат кандыдатаў з розных куткоў Італіі былі далучаныя да ADMA.

Гэты асаблівы дзень дапамог зразумець, што кожны з нас мае магчымасць падзяліцца ласкай: ласкай веры, ласкай прыналежнасці да вялікай сям’і ADMA ласкай жыцця пад апекай Марыі, ласкай асабістых малых і вялікіх змёртвыхпаўстанняў, малых і вялікіх цудаў.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Прывязанасць да зямнога нярэдка змяншае, а нават і гасіць прагненне нябеснага

Св. Ян Боско