Аўторак, 01 Кастрычнік 2019 00:27

Смаргонскі “Савіо-клуб” распачаў новы фармацыйны год

Аўтар

27 верасня у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, урачыста распачаўся фармацыйны год членаў суполкі “Савіо-клуб”. “Савіо-клуб” – гэта суполка для дзяцей, якія прагнуць пасябраваць бліжэй з Езусам і наследаваць шлях святасці св. Дамініка Савіо.

Удельнікі смаргонскага клуба распачалі свой год фармацыі Эўхарыстыяй. Падчас літургіі да сабраных прамовіў гамілію кс. Ігар Лашук, які асаблівым чынам падкрэсліў важнасць чування пры эўхарыстычнай гостыі, у постаці якой прысутнічае жывы Бог. Таксама святар звярнуў увагу на св. Арханёла Міхала, як на моцнага апекуна ў змаганні за штодзённую святасць.

На заканчэнне святой Імшы прадстаўнікі “Савіо-клуба”, прадстаўніцы суполкі ADMA, салезіяне супрацоўнікі, асацыяцыя “Маці ў малітве” і моладзь парафіі павіншавалі с. Ірыну Барцэвіч FMA з днём нараджэння.

Пасля Імшы святкаванне працягвалася ў араторыі. Дзетак чакалі новыя знаёмствы, танцы, гульні і пригляд тэматычнага фільма пра клуб. Напрыканцы аніматары клуба, сям’я Рогач, прадставілі сабраным цікавае слоўка на дабранач, падчас якога кожны атрымаў кубік. З дапамогай кубікаў “савікі” будавалі вежу, якая сімвалізавала супольнасць клуба. У каментарыі было падкрэслена, што ўдзельнікі клуба будуюць вежу разам і што тут кожны важны і вельмі патрэбны.

На заканчэнне ўсіх сабраных чакаў традыцыйны салодкі стол і магчымасць пабыць з сябрамі.

https://youtu.be/XqTrWukoABg

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Самае найлепшае, што можна зрабіць у гэтым свеце, — гэта прывесці згубленыя душы на шлях цнотаў, што вядзе да Бога.

Св. Ян Боско