Нядзеля, 29 Верасень 2019 14:26

Моладзь Беларусi прыняла ўдзел у Гульнях салезіянскай моладзі Польшчы

Аўтар

 

З 20 па 22 верасня 2019 года ў Лодзi (Польшча) адбыліся 27-я Гульні салезіянскай моладзі Польшчы імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані. Да ўдзелу ў Гульнях таксама былі запрошаны каманды дзецей і моладзі з салезіянскіх парафій Беларусі і Літвы.

 

У склад нашай каманды ўвайшлі прадстаўнікі з араторыяў Смаргоні, Бараўлянаў i Мiнска. Юнакi і дзяўчаты ўваходзілі ў склад каманд па міні-футболе і настольным тэнісе.

У першы дзень пасля размяшчэння ў інтэрнаце ўніверсітэта Лодзі ўдзельнікі Гульняў з Беларусі разам з апекунамі прынялі ўдзел ў святой Імшы, якую цэлебраваў духоўны кіраўнік групы ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB. Пасля быў марш спартсменаў і ўрачыстае адкрыццё Гульняў.

Другі дзень быў прысвечаны спаборніцтвам на пляцоўках і ў спартыўных залах. Увечары ўсе удзельнікі, апекуны, трэнеры, святары, сёстры, валанцёры і ганаровыя госці сабраліся у святыні, каб маліцца разам на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гжэгож Рысь.

22 верасня арганізатарамі былі запланаваны фінальныя гульні і ўрачыстае закрыцце Гульняў. Добрыя вынікі паказалі нашыя ўдзельнікі і каманды. Маладыя людзi ў выніковым пратаколе ў спаборніцтвах па настольным тэнісе занялі месцы з пятага па дзясятае пры умове, што ў кожнай узроставай групе было больш за 25 удзельнікаў. Каманда юнакоў заняла шостае месца ў міні-футболе сярод 12 каманд. Асабліва варта адзначыць прызавыя месцы ў настольным тэнісе: Ульяна Дагоцкая (III месца ў адзіночным разрадзе), Паліна Лемеш і Ульяна Дагоцкая (III месца ў парным разрадзе).

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, будзь упэўнен, што яна згодна з воляй Бога. Калі Пан Бог пажадае, будзеш мець адвагу, пераадолееш перашкоды і ўсе цяжкасці, якія спаткаеш на тым шляху

Св. Ян Боско