Панядзелак, 23 Верасень 2019 23:27

Адышла ў вечнасць Людміла Варашкова

Аўтар

З сумам паведамляем, што 14 верасня адышла ў вечнасць Людміла Варашкова.

Людмілу добра ведаюць ўдзельнікі Салезіянскай Моладзевай Евангелізацыйнай Пілігрымкі, бо на працягу васьмі год яна была поварам пілігрымкі. Нягледзячы на працяглую хваробу, жанчына нават і ў гэтым годзе дапамагала СМЕП пераадолець шлях да Маці Божай, ахвяруючы свае цярпенні дзеля дабра моладзі. Просім усіх аб малітве за душу спачылай, няхай добры Бог адудзячыць ей за ўсе яе дабрадзействы.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся заўсёды ажыцяўляць свае словы ў практыцы, якімі павучаеш іншых.

Св. Ян Боско