Нядзеля, 22 Верасень 2019 12:00

У мінскім араторыі распачаўся новы сезон Рэальных гульняў

Аўтар

15 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, распачаўся чарговы сезон Рэальных гульняў.

Рэальныя гульнi - гэта рэальная магчымасць раскрыць свае iнтэлектуальныя i фiзычныя здольнасці па-за сядзеннем ў гаджэтах, а таксама магчымасць знайсцi сабе рэальных сяброў i радасна правесцi час.

Да ўдзелу ў гульнях былі запрошаны дзеці, якія навучаюцца ў 5-9 класах. Праз цікавыя гульні падлеткі мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з адным і аб’яднацца ў дзве каманды. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе да гульняў далучылася шмат новых удзельнікаў.

Кожны тур Рэальных гульняў уяўляе сабой надзвычайную барацьбу дзвюх каманд, “Белых” і “Чырвоных”, у выніку якой кожная з іх зарабляе балы, патрэбныя для фінальнай гульні.

Запрашаем падлеткаў да ўдзелу ў Рэальных гульнях, якія будуць праходзіць кожны месяц. Сачыце за раскладам гульняў на sdb.by.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

У выглядзе адкінутых, убогіх ёсць сам Збавіцель. Гэта не бедныя хлопцы просяць аб міласэрнасці, а сам Езус у выглядзе сваіх бедных. Рабі ўсё, што можаш, а Пан Бог зробіць, чаго не хапае. Ён ніколі цябе не ашукае, калі працуеш для Яго.

Св. Ян Боско