Аўторак, 17 Верасень 2019 04:48

Салезіянская моладзь Беларусі прыме ўдзел у Гульнях салезіянскай моладзі Польшчы

Аўтар

З 20 па 22 верасня 2019 года ў горадзе Лодзь (Польша) адбудуцца 27-я Гульні салезіянскай моладзі Польшчы, на якія таксама запрошаны каманды салезіянскай моладзі з Літвы і Беларусі.

У склад беларускай каманды, якая складаецца з 14 юнакоў і дзяўчат, увайшлі прадстаўнікі з салезіянскіх араторыяў Смаргоні, Мінска і Бараўлянаў. Падчас Гульняў каманда беларусаў прыме ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе сярод хлопцаў 2006 г.н. і малодшых, у спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчат 2004-2005 г.н. і 2006 г.н і малодшых, сярод хлопцаў 2006 г.н. і малодшых.

Запрашаем усіх разам памаліцца на св. Імшы ў інтэнцыі ўдзельнікаў спаборніцтваў, апекуноў, трэнераў, усіх, хто прычыніўся да падрыхтоўкі выезда з нашага боку і боку гаспадароў Гульняў у Польшчы.
Святыя Імшы адбудуцца: Смаргонь - аўторак, 18.00, Мінск - чацвер, 19.00, Бараўляны - чацвер, 19.00.

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско