Панядзелак, 16 Верасень 2019 10:09

Сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі прайшла ў Бараўлянах

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

14 верасня 2019 года ў Бараўлянах адбылася сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі святары салезіяне і сёстры салезіянкі, а таксама салезіяне супрацоўнікі і аніматары з усіх араторыяў, якія дзейнiчаюць на тэрыторыі нашай краіны: з Мінску, Смаргоні і Бараўлянаў.

Падчас рады адказныя прааналiзавалi дасягненнi мінулага года i паразважалi аб карысцi правядзення супольных акцый. Таксама ўдзельнiкi рады мелi магчымасць пазнаёміцца з дэвізам наступнага года i запланаваць асноўныя акцыі на новы навучальны год.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце ўпэўнены, што той, хто адаруе Найсвяцейшы Сакрамэнт, мае надзейную дарогу і ўзнагароду вечнага збаўлення.

Св. Ян Боско