Панядзелак, 26 Жнівень 2019 10:12

“Тоe што жадаю, жадаю ўсім сэрцам”: фармацыйная сустрэча сясцёр салезiянак прайшла ў Iспанii

Аўтар

З 11 па 22 жніўня ў Авіле (Іспанія) праходзіла фармацыйная сустрэча маладых сясцёр кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі з усёй Еўропы. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 60 сясцёр з Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Венгрыі, Албаніі, Украіны і Беларусі.

На працягу 10 дзён сёстры разважалі над жыццём святой Тэрэзы Авільскай, якую святы Ян Боско абраў апякункай iнстытута Дачок Марыі Успамогі. Тэмай сустрэчы былі словы самой святой Тэрэзы: "Тое, што жадаю, жадаю ўсім сэрцам". Праз канферэнцыі, асабістыя разважанні, малітву і працу ў групах сёстры мелі магчымасць глыбей пазнаёміцца з фігурай гэтай святой.

Кожны дзень меў сваё ключавое слова (праўда, малітва, спакуса, слабасць, мара, дом і г.д.), якое перадавала сэнс паступовага духоўнага ўзрастання святой Тэрэсы, а для удзельніц сустрэчы было арыенцірам для працы ў іх уласным духоўным жыцці.

Асаблівым момантам была магчымасць наведаць месцы жыцця і працы Тэрэзы Авільскай. Сапраўдным сюрпрызам стала магчымасць наведаць месца нараджэння і араторый, у якім праводзіла свае дзіцячыя гады благаслаўлёная Эўзэбіа Паламіна, якая таксама вельмі любіла святую Тэрэзу.

На сустрэчы не абышлося без дзялення ўласным вопытам, без вясёлых вечароў, радасці і сямейнага духу, якія вельмі характэрныя для салезіянскай харызмы.

Удзячныя Богу, арганізатарам і адна адной, сёстры вярнуліся на месцы свайго служэння з жаданнем крочыць наперад, наследуючы прыклад святой Тэрэзы ў штодзённым жыцці, і як яна, яднаючы малітву і актыўную дзейнасць на хвалу Бога і дзеля збаўленне душаў.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Прымаю аднолькава і пахвалу і вымовы, бо калі мяне хваляць, гавораць, кім павінен быць, а калі мне робяць вымовы, гавораць, кім я ёсць.

Св. Ян Боско