Серада, 14 Жнівень 2019 11:05

Фігура святога Міхала Арханёла пабывала ў Смаргоні

Аўтар Кс. Юрый Марціновіч для Grodnesis.by

7 жніўня фігура святога Міхала Арханёла ў межах перегрынацыі, якая адбываецца зараз у нашай краіне, прыбыла ў Смаргонь.

На вуліцы горада выйшлі прывітаць фігуру мясцовыя жыхары. Пасля ў працэсіі са спевам фігура была ўнесена ў касцёл св. Міхала Арханёла, дзе служаць ксяндзы салезіяне.

У старадаўняй святыні адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў кс. Ігар Лашук, ініцыятар і арганізатар перэгрынацыі.

Для смаргонскіх вернікаў гэта была асаблівая малітоўная сустрэча, бо тут асаблівым чынам ушаноўваецца св. Міхал Арханёл, якому прысвечана найстарэйшая святыня ў горадзе. Падчас святой Імшы яе ўдзельнікі маліліся за гэтую парафіяльную супольнасць, за свой родны горад і за ўсю краіну, каб святы Міхал аберагаў наш народ ад усялякага зла і небяспекаў.

Крыніца: grodnesis.by

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Салезіянін Марк Найдзіч аднавіў манаскія абяцанні

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско