Субота, 27 Ліпень 2019 19:25

Вакацыі з Богам прайшлi ў Смаргоні

Аўтар

З 15 па 26 ліпеня пры салезіянскім араторыі iмя св. Яна Боско ў Смаргонi адбыліся вакацыі з Богам для дзяцей і падлеткаў з другога па сёмы клас, арганізаваныя аніматарамі разам з сёстрамі салезіянкамі i кл. Міхаілам Вішнеўскім SDB.

 

На працягу дзесяці дзён дзеці разважалі над жыццём кс. Андрэа Бельтрамі і яго асабістым жаданнем стаць святым. Спазнаючы дзень за днём жыццё маладога салезіянскага святара, удзельнікі вакацый разважалі над рознымі тэмамі і стараліся адказаць на пытаннi, чаму яны могуць у яго навучыцца i што дапамагала яму ў дасягненнi святасці. Падчас вакацый дзецi i падлеткi вучыліся цаніць сваё дзяцінства, сваю сям’ю, разважалі над тэмамi паклікання і працавітасці, церпялівасцi і ахвярнасцi, а таксама думалi пра асабістую сустрэчу з Богам і шукалi шлях, якi можа дапамагчы быць верным сваім абавязкам.

Дзеці мелі магчымасць таксама пабываць у Мінску ў музеі транспарта “Экацехнум” і ў Гудагаі, дзе з вялікай радасцю маліліся каля абраза Маці Божай Шкаплернай, выпрошваючы патрэбныя ласкі для сябе і сваіх сем’яў.

Штодзённая святая Імша, гульні, сцэнкі, тэматычныя сустрэчы, розныя гурткі дапамагалі дзецям добра адпачыць i паглыбіць сваю сувязь з Богам.

Трэба падкрэсліць асаблівы экалагічны дзень, які быў праведзены з дапамогай салезіянкi супрацоўніцы Ірыны Клявец ASC, падчас якога дзеці маглi даведацца шмат цiкавага ў экалагічных стэндах у парку, з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях.

У апошні дзень лагера адбыўся канцэрт, падрыхтаваны самімі дзецьмі, падчас якога ўдзельнiкi вакацый дэманстравалі свае таленты.

Напрыканцы канцэрта с. Валянціна Кот FMА падзякавала ўсім удзельнікам і арганізатарам лагера. Сястра падкрэсліла, што кожнаму неабходна вучыцца ахвярнасці і адданасці ў дасягненні святасці, як гэта чыніў кс. Андрэа Бельтрамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаш быць шчаслівым, трэба заслужыць гэта. Трэба мець добрае сэрца, якое будзе кахаць сяброў, якое будзе цярплівым і для непрыяцеляў, якое будзе плакаць з тымі, хто плача, якое не зайздросць шчасцю іншых і ўсім робіць дабро

Св. Ян Боско