Аўторак, 25 Чэрвень 2019 21:39

Вечныя манаскія абяцанні Юрыя Пашкаўца SDB

Аўтар

Дарагая салезіянская сям’я, жадаю падзяліцца з вамі вялікай радасцю - 30 чэрвеня ў Смаргоні на св. Імшы ў 10.00, з якой пілігрымы СМЕПа распачнуць свой шлях да Маці Божай Будслаўскай, наш сабрат Юрый Пашкавец SDB складзе вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім Таварыстве.

Гэтая падзея назаўсёды звяжа Юрыя шлюбамі чысціні, паслухмянасці і беднасці з Таварыствам святога Францішка Сальскага. Вечныя абяцанні маладога сабрата Богу з’яўляюцца важнай падзеяй для усяго салезіянскага Таварыства і беларускай салезіянскай супольнасці ў асаблівасці.

Заклікаем усю салезіянскую сям’ю: сясцёр салезіянак, салезіянаў супрацоўнікаў, ADMA, аніматараў, парафіяльныя суполкі, колы, а асабліва дзяцей і моладзь атуляць Юрыя Пашкаўца малітоўнай падтрымкай у гэты важны і асаблівы для яго момант, а таксама прасіць аб ласцы вытрываласці на выбраным шляху служэння Богу і людзям у салезіянскім Таварыстве.

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB
Рэгіянальны настаяцель

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто церпіць пераслед, з’яўляюцца маімі дарагімі сябрамі.

Св. Ян Боско