Пятніца, 21 Чэрвень 2019 22:32

Летнiя вакацыi для мiнскага «Савiо-клуба» прайшлi ў вёсцы Мажэйкi

Аўтар

З 2 па 7 чэрвеня семнаццаць удзельнікаў «Савіо-клуба» разам са сваімі аніматарамі і с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелi магчымасць духоўна i фiзiчна адпачыць у в. Мажэйкі (Пастаўскі раён).

Падчас лагера, якi праходзiў пад назвай “Святасць таксама для цябе”, удзельнікі «Савіо-клуба» разважалі над тым, што такое святасць, як набыць смак да святасці і якія канкрэтныя крокі да святасці неабходна рабіць.

Адметнасцю гэтага лагера было падарожжа ў Паставы, падчас якога ўдзельнікі «Савіо-клуба» пазнаёміліся з гісторыяй горада і наведалі святыню.

Штодзень удзельнікі духоўна насычаліся падчас сустрэчы на Літургіі гадзінаў, ружанцы. Дзякуючы ксяндзу Алегу Каралёву SDB, які завітаў да ўдзельнікаў лагера, усе мелі магчымасць памаліцца на святой Імшы і прыступіць да сакрамэнту Эўхарыстыі.

Акрамя гэтага, падлеткам было прапанавана шмат гульняў, якія паспрыялі добраму клімату ў летніку і радаснаму настрою ўдзельнікаў. А кожны дзень скончваўся слоўкам на добрую ноч і малітвай.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я хачу, каб усе служылі Пану з ахвотаю і святою радасцю, нават падчас цяжкасцяў і д’ябальскіх спакусаў.

Св. Ян Боско