Серада, 19 Чэрвень 2019 00:30

Сустрэча памочнікаў салезіянскіх аніматараў прайшла ў вёсцы Мажэйкі

Аўтар

Упершыню святарамі таварыства Святога Францыска Сальскага ў Беларусі пры дапамозе сясцёр салезіянак, салезіянаў супрацоўнікаў і аніматараў была арганiзавана сустрэча для памочнікаў салезіянскіх аніматараў пад назвай “Аніма-база”. “Аніма-база” сабрала памочнікаў з Мiнску і Смаргоні ў вёсцы Мажэйкі Пастаўскага раёна з 10 па 14 чэрвеня.

Цэнтральным момантам кожнага дня “Аніма-базы” была св. Iмша i супольныя малiтвы.

Быць памочнікам салезіянскага аніматара – значыць знаходзiцца на першай ступенi фармацыі, праходзячы якую можна стаць анiматарам. Памочнiкi вучацца аддана працававць з моладдзю і дапамагаць ёй, як гэта робяць аніматары.

Падчас “Аніма-базы” памочнікі пазнаёмілiся бліжэй з выхаваўчай папераджальнай сістэмай кс. Боско і салезіянскай асістэнцыяй. Акрамя тэарэтычнай фармацыi ўдзельнiкi сустрэчы мелi карысную магчымасць атрымаць практычныя парады ад арганiзатараў. Падчас практычнай часткi памочнiкi даведалiся, што гульня можа з'яўляцца важным выхаваўчым інструментам у працы з моладдзю, але толькi ў тым выпадку, калi яна граматна падобрана i арганiзавана.

Напрыканцы “Анiма-базы” ўдзельнiкi выказвалi падзяку арганiзатарам i адзначылi, што чакаюць наступную сустрэчу.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Хто ведае, што яго любяць, той таксама любіць.

Св. Ян Боско