Аўторак, 21 Май 2019 19:07

У Смаргоні прайшло свята сям’і

Аўтар

19 мая ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў.

Святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Алег Жураўскі SDB. У гэтую нядзелю ў некаторых дзяцей была гадавіна прыняцца Першай Святой Камуніі, таму падчас казання дыякан Артур Ляшнеўскі SDB узгадаў дзецям і дарослым, што Святая Камунія - гэта скарб любові ў нашым жыцці. Падчас кожнай святой Імшы мы перамяняемся, i, адыходзячы пасля Эўхарыстыi дадому, мы павінны дзяліцца любоўю, якую артымалi, з іншымі.

Калі скончылася святая Імша, дзеці і бацькі накіраваліся на вуліцу, дзе іх чакала вясёлая забаўляльная праграма, падрыхтаваная сёстрамі салезіянкамі, салезiянамi супрацоўнікамі, аніматарамі, кандыдатамі ў анiматары i памочнікамі анiматараў.

Прысутныя на свяце мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных стэндавых гульнях і зарабіць сабе балы, якія пасля маглі траціць на тое, што ім падабаецца. Латарэя, аўкцыён, аквагрым, кафэ, розныя сюрпрызы – усё гэта дзецям і бацькам вельмі падабалася і стварала клімат радасці і яшчэ больш святочнага настрою.

Асаблівым пунктам быў экалагічны стэнд, дзе была прадстаўлена касцёльна-экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне», прывезеная з Мінска. Гэты стэнд асаблівым чынам прывабліваў бацькоў, і яны з задавальненнем падыходзілі да яго.

Напрыканцы свята с. Ірына Барцэвіч FMA падзякавала ўсім прысутным на свяце і усім, хто яго падрыхтаваў. Падчас слоўка было падкрэслена, што вельмі важна ўмець дзякаваць за ўсё, што мы маем.

Свята скончылася агульным фотаздымкам, малітвай і салодкім пачастункам для ўсіх.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско